План падарожжа


Добры дзень, мае мудрыя даследчыкі!

     Сям’я заўсёды займала і займае адно з важнейшых месцаў сярод каштоўнасцей чалавечага жыцця. Гэта зразумела, бо ўсе людзі на розных этапах свайго жыцця так ці інакш звязаны з сям’ёй, яна – частка іх жыцця.
 У адной з беларускіх прыказак гаворыцца: «Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек – сям'ей». Сапраўды, для чалавека вельмі важна мець дом-крэпасць, дзе б ён адчуваў сябе спакойным, надзейна абароненым. Такой крэпасцю і з'яўляецца сям’я. 
 А як жа адносіліся да стварэння сям’і нашы продкі, якія патрабаванні прад’яўлялі будучым мужу ці жонцы, якія парады даваліся будучым бацькам, што ляжала ў аснове выхавання дзяцей? Гэту інфармацыю, на мой погляд, утрымліваюць, у першую чаргу, прыказкі, бо яны – народная мудрасць. Лічу, што ўсе, хто вырашае стварыць сям’ю, павінен уважліва чытаць прыказкі і прытрымлівацца тых парад, якія там прапісаны. Прапаную вам правесці даследванне беларускіх прыказак пра сямейныя адносіны і атрымаць жыццевыя ўрокі ад нашых прашчураў.


 А для гэтага вам неабходна:

 -Разбіцца на групы не менш за тры чалавекі ў кожнай.
 -Усе ўдзельнікі групы павінны выбраць сабе адну з роляў.
 -Кожная роля мае на ўвазе выкананне прапанаваных заданняў, справіцца з якімі 
 вам дапамогуць карысныя спасылкі ў Інтарнэт.
 - Пасля выканання ўсіх заданняў патрэбна зрабіць справаздачу, якая будзе 
 сфарміравана з вынікаў работы кожнага ўдзельніка групы. Справаздача павінна быць прад'яўлена ў выглядзе прэзентацыі.

Рэгістрацыя на праект


Комментариев нет:

Отправить комментарий